Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Рубрыка: Электронныя звароты
(для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

30.11.2021

4 снежаня ў Мар’інай Горке пройдзе фестываль народнай творчасці “Напеў зямлі маёй”!

4 снежаня Мар’іна Горка будзе вітаць удзельнікаў і гасцей ХVІІ абласны фестываль народнай творчасці “Напеў зямлі маёй”. Гэты фестываль – адна з самых адметных фестывальных старонак Міншчыны – папулярны і цікавы ў прафесійным плане як для кіраўнікоў творчых калектываў, так і для артыстаў-аматараў. Асноўная ідэя фестывалю – раскрыць багацце і разнастайнасць аматарскай творчасці ў самабытнай рэгіянальнай афарбоўцы.

У конкурснай праграме возьмуць удзел аматарскія калектывы з усіх 23 рэгіёнаў Міншчыны. Кожнаму з іх прадастаўляецца магчымасць прадэманстраваць свой талент і прафесіяналізм, атрымаць высокую адзнаку журы, якое ўзначальвае заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь, дырыжор Нацыянальнага акадэмічнага аркестра народных інструментаў Республікі Беларусь імя І. Жыновіча, дацэнт кафедры духавой музыкі ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў», кавалер ордэна Францыска Скарыны, прафесар Аляксандр Яўгенавіч Крамко.

Патрабаванні да конкурсу з кожным фестывалем растуць.  Для ўдзелу ў конкурснай праграме неабходнай умовай для аддзелаў ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі раённых і Жодзінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў з’яўляецца ажыццяўленне пастановачнага (арыгінальнага, неардынарнага) нумару з удзелам аднаго ці больш аматарскіх калектываў мастацкай творчасці розных жанраў.

“Напеў” – галоўная культурная падзея ў жыцці вобласці. Гэтаму форуму народных талентаў надаецца асаблівая ўвага з боку Мінскага абласнога выканаўчага камітэта. Пераможцаў чакаюць каштоўныя прызы – мікрааўтобус, камплекты гукавога абсталявання, партатыўныя камп’ютары, мікрафонныя і радыёсістэмы.

Пхаўшчыну будзе прадстаўляць народны сямейны ансамбль «Жывіца». 

Нагадаем, што сваю гісторыю ансамбль вядзе з 1995 года, з 2010 мае статус «Сямейны». У 2016 годзе калектыву прысвоена ганаровае званне «Народны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь». Народны сямейны ансамбль «Жывіца» складаецца з дзвюх груп — вакальнай і інструментальнай. Вакальная група складаецца з 4 чалавек, якія з’яўляюцца блізкімі сваякамі. Інструментальная група прадстаўлена прафесійнымі музыкантамі, якія з’яўляюцца лаўрэатамі міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў і фестываляў.

У рэпертуар ансамбля ўваходзяць творы аўтэнтычнага музычнага фальклору, беларускія, рускія і ўкраінскія кампазіцыі, аўтарскія творы і апрацоўкі. Калектыў і яго ўдзельнікі маюць узнагароды абласнога, рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўняў. Мастацкі кіраўнік народнага сямейнага ансамбля «Жывіца» — Юрый Крывашэй (член беларускага саюза музычных дзеячаў, лаўрэат абласных, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў і фестываляў, магістр менеджменту, член Маладзёжнага парламента пры Нацыянальным сходзе РБ).

Падрыхтаваў Станіслаў БЕЛАВУСАЎ

Чытаць 48 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»