Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Рубрыка: Электронныя звароты
(для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

30.12.2021

Падарыць цяпло душы

У гэтыя дні працягваецца рэспубліканская акцыя “Нашы дзеці”. У яе рамках напярэдадні Новага года  намеснік старшыні райвыканкама Наталля Чарнышова, загадчык ДУ «Пухавіцкі раённы вучэбна-метадычны кабінет» Алена Рымашэўская і дырэктар ДУА «Сярэдняя школа №1 пасёлак  Дружны» Лілія Шчаглова наведалі сям’ю  Наталлі Алхіменкавай, якая жыве ў пасёлку Дружны.

Наталля Міхайлаўна адна выхоўвае траіх сыноў. Саша вучыцца ў філіяле ДУА «Чэрвеньскі прафесійны будаўнічы ліцэй», Кірыл ужо школьнік, а маленькі Арцёмка толькі пайшоў у дзіцячы садок. Вядома ж няпроста адной гадаваць дзяцей. Але Наталля стараецца каб яе сыны не адчувалі не ў чым патрэбы.

З якой радасцю і ўдзячнасцю яна сустрэла  прадстаўнікоў мясцовай улады, якія завіталі да яе сям’і не толькі з навагоднімі віншаваннямі, але і падарункамі. Такая ўвага улады дае ўпэўненасць, што нават трапіўшы ў цяжкую жыццёвую сітуацыю,  Наталля не застаецца сам на сам са сваімі праблемамі.

Анастасія ПЛЯТНЁВА.

Чытаць 64 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»