Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Рубрыка: Электронныя звароты
(для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

30.12.2021

Шлях дабра працягваецца!

Прадстаўнікі Пухавіцкага райвыканкама, работнікі сферы культуры, адукацыі і спорту, члены маладзёжнага парламента і грамадскіх арганізацый нашага раёна сумесна з РГА «Патрыёты Беларусі» і прадстаўнікамі абласных арганізацый павіншавалі з надыходзячым Новым годам выхаванцаў ДУА «Рудзенская дапаможная школа-інтэрнат» у рамках абласной дабрачыннай акцыі «Адзіная Міншчына — сэрца Беларусі».

Быў арганізаваны сумесны аўтапрабег, у якім налічвалася больш дваццаці аўтамабіляў.  Злучыўшыся ў адну калону ў Дукоры, удзельнікі адправіліся ў школу-інтэрнат.

- Дзеці павінны адчуваць клопат на працягу ўсяго перыяду сталення — кажа намеснік старшыні РГА «Патрыёты Беларусі» Ганна Харута. - Таму для нашай арганізацыі абсалютна не важна, калі наведваць дзяцей: у свята ці ў выхадныя дні. Мы робім гэта пры любой зручнай магчымасці і пры наяўнасці даступных сродкаў.

— Акцыя «Адзіная Міншчына — сэрца Беларусі» ў чарговы раз аб'яднала нас для добрай справы, — кажа ваенны камісар Пухавіцкага раёна Кірыл Бараноўскі. - Дадзенае мерапрыемства - гэта выдатны напамін пра тых, для каго Новы год з'яўляецца сапраўдным чараўніцтвам - пра нашых дзяцей. Таму мы як дарослыя проста абавязаны захоўваць у дзяцей веру ў навагодні цуд.

Работнікі ДУК «Пухавіцкі раённы цэнтр культуры» падрыхтавалі праграму выступу, у ходзе якой дзеці гулялі з Дзедам Марозам і Снягуркай, танцавалі з Кiкiмарай, вадзілі карагоды з раставымі лялькамі ды іншымі персанажамі.

- Мой персанаж - Снежны чалавек, - кажа Данііл Халецкі. - Дзеці заўсёды вельмі актыўна на яго рэагуюць, спрабуюць пакратаць, і я іх добра разумею, бо ў гэтым касцюме я выглядаю па-сапраўднаму мяккім.

У акцыі ўжо другі раз прыняў удзел РУП «Мінскаўтадар-Цэнтр».

— Такія акцыі — сапраўдны прыклад клопату аб дзецях, якім ўвага з боку грамадства неабходна больш за ўсё, — кажа начальнік планавага аддзела Вольга Курыльчык. - Бо гэта зусім не складана: надаць трохі часу і сіл, каб зрабіць хоць на ледзь-ледзь шчаслівей дзяцей напярэдадні навагодніх свят.

У канцы мерапрыемства ўсім дзецям былі ўручаны падарункі і прызы.

Станіслаў Белавусаў.

Чытаць 66 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»