Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Рубрыка: Электронныя звароты
(для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

30.12.2021

Падарылі свята

Аддзяленне прытулку ДУА «Пухавіцкі раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр» у аграгарадку Дубраўка наведалі прадстаўнікі раённых службаў і арганізацый: райвыканкама, пракуратуры,  раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, раённага аддзела ўнутраных спраў, упраўленне па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама і дабрачыннай арганізацыі.

Зараз у прытулку знаходзяцца шасцёра дзяцей. Самаму малодшаму з іх – тры гады. Дзеці тут знаходзяцца часова, пакуль вызначыцца іх далейшы лёс і работнікі прытулку робяць усё каб яны не адчувалі сябе    пакінутымі. Дзеці чакалі гасцей і падрыхтавалі святочную праграму. Па традыцыі каля ёлкі з задавальненнем танцавалі з Дзедам марозам і Снягуркай, а пасля з радасцю атрымалі падарункі.

Як адзначыў намеснік старшыні райвыканкама Дзяніс Шырокі, гэта добра, што напярэдадні такога чароўнага свята як Новы год, дарослыя наведваюць такую установу і дораць дзецям хвіліны радасці, веру ў навагоднюю казку і адчуванне, што ўсё ў іх жыцці наладзіцца.

Анастасія ПЛЯТНЁВА.

Чытаць 119 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»