Надрукаваць гэтую старонку
11.01.2022

Дыялогавая пляцоўка з удзелам актыву раёна прайшла ў Мар'інай Горцы

Маштабная дыялогавая пляцоўка, асноўнай тэмай якой стала абмеркаванне змен і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, адбылася ў Мар'інай Горцы. У яе працы прымалі ўдзел кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый раёна ўсіх форм уласнасці, прадстаўнікі дэпутацкага корпуса. Асноўнымі спікерамі выступілі старшыня раённага выканаўчага камітэта Віктар Каляда, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы Алег Белаконеў.

Удзельнікі мерапрыемства гаварылі аб прычынах, якія выклікалі неабходнасць унясення змяненняў і дапаўненняў у Асноўны Закон краіны, аб навацыях у Канстытуцыі. На прыкладзе Казахстана гаворка ішла і аб знешніх пагрозах, выкананні Рэспублікай Беларусь сваіх абавязацельстваў як члена АДКБ.

Наталля Пархомчык.

Чытаць 88 разоў