Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Рубрыка: Электронныя звароты
(для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

16.03.2018

Бабуліны прысмакі

16 03 2018 11

Напярэдадні Дня жанчын раённым саветам ветэранаў быў праведзены кулінарны конкурс «Бабуліны прысмакі». Асноўная мэта гэтага мерапрыемства — абмен вопытам і папулярызацыя кулінарнага мастацтва, выяуленне таленавітых кулінараў і кандытараў сярод ветэранаў працы.

Вельмі прыемна, што падчас падрыхтоўкі да конкурсу Пухавіцкі раённы савет ветэранау падтрымалі старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Людміла Гулякевіч, старшыні раённых грамадскіх арганізацый «Беларускі саюз жанчын» Людміла Сарнова, «Беларускае таварыства інвалвдаў» Якаў Арончык, «Беларускае таварыства «Веды» Наталля Бародзька.

Падвядзенне вынікаў конкурсу «Бабуліны прысмакі» прайшло на базе цэнтральнай раённай бібліятэкі. Нашы цудоўныя, таленавітыя жанчыны сабраліся за святочным сталом, які ўпрыгожвалі пірагі, торты, бліны з самымі разнастайнымі начынкамі. Вершы, прымаўкі, прыпеўкі гучалі на прэзентацыі кулінарных шэдэўраў. Усе прысутныя змаглі ацаніць смак конкурсных вырабаў.

Першае месца па рашэнні журы заняла ветэран працы Таццяна Самойленка, прызёрамі сталі Яніна Баюр і Ніна Гайдукевич. Усе астатнія удзельніцы атрымалі памятныя прызы.

Нашы ветэраны ў чарговы раз даказалі, што нягледзячы на ўзрост, яны могуць і ўмеюць многае.

Ператварыць конкурс у сапраўднае свята раённаму савету ветэранаў дапамаглі дырэктар ЗАТ «Пухавічыаграпрадукт» Іван Гумоўскі, кіраўнік ТДА «Бацькоўская спадчына» Вячаслаў Дзярушка, дырэктар сярэдняй школы №2 горада Мар’іна Горка Дзіна Паўлава.

Ганна САБАЛЕУСКАЯ, старшыня раённага савета ветэранау.

Чытаць 2892 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»