Aдрес: 222811, Минская область,
г. Марьина Горка, ул. Ленинская, 47

ПОНЕДЕЛЬНИК – ПЯТНИЦА
С 8:30 до 17:30
обед с 13:00 до 14:00

Телефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«Горячая линия»: +375 (1713) 2-04-24
(в будние дни с 8:30 до 17:30, обед с 13:00 до 14:00)

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для деловой переписки)

Социальные сети: Инстаграм

15.10.2018

Сельгасарганізацыі Пухавіцкага раёна актыўна займаюцца ўзняццем зябліва

Віктар Савасцюк.

Восеньскія клопаты кожнага агранома звязаны перш за ўсё з уборкай цукровых буракоў, кукурузы і азімай сяўбой. Звычайна гэтыя тэхналагічныя аперацыі прыпадаюць на верасень, які становіцца  напружаным месяцам для земляробаў. Кастрычнік пакідае вяскоўцам толькі адзін  від  работ — восеньскае ворыва.

Узняццем зябліва цяпер актыўна займаюцца ўсе сельгасарганізацыі. Лідзіруюць па колькасці заараных гектараў СУП “Дукора-Агра”,  ААТ “Агра-Абярэг”, “Голацк” і “Племянны завод “Індустрыя”.

—  З палявых работ у нас на сённяшні  дзень засталося толькі ворыва, — расказвае галоўны аграном ААТ “Племянны завод “Індустрыя” Віктар Коршунаў. — Нам трэба заараць 1650 гектараў.  Пастараемся   перавыканаць гэты план, каб вясной  аблегчыць  сабе задачу.

Віктар   Уладзіміравіч  падкрэсліў, што ўзняцце  зябліва значна  ўплывае  на  вільгацезабеспячэнне глебы, таму  па магчымасці  трэба заараць як мага больш гектараў восенню. Нават  позняе восеньскае  ворыва будзе больш карысным і якасным, чым вясенняе.

На ўзняцці зябліва ў гаспадарцы задзейнічаны Віктар Савасцюк, Ігар Лінскі і Юрый Валовік. Віктара Савасцюка сустрэлі на полі каля Скобраўкі. Пасля заканчэння сяўбы азімых (1500 гектараў ён засеяў разам з Ігарам Лінскім) ён адразу зачапіў да трактара плугі і пераключыўся на ворыва.

— Сезон завяршаецца. Хутка зіма, там і адпачынак. Трэба яшчэ папрацаваць, — з аптымізмам гаворыць Віктар Іванавіч. У  гаспадарку ён уладкаваўся восем гадоў таму.

— Віктар з тых людзей, якому  можна даверыць любы від работ. Ён адказна ставіцца да кожнай справы, — далучаецца да размовы галоўны аграном. —  Нездарма па  выніках  раённага спаборніцтва за дасягненне лепшых вынікаў на вясенне-палявых работах Віктар заняў другое месца сярод механізатараў, занятых на падрыхтоўцы глебы.

На гэтым тыдні ў гаспадарцы зявяршылі ўборку кукурузы на зерне. Сяргей Ляшчынскі і Руслан Каралько намалацілі  крыху больш за тысячу тон  зерня. Сіласныя траншэі сельгасарганізацыі  таксама   поўныя.  Сакавітымі кармамі жывёлагадоўчую галіну земляробы цалкам забяспечылі. Нарыхтавана  11600 тон сіласу.

Агранамічная служба ўжо дбае пра ўраджай  наступнага года. У бліжэйшы час у  гаспадарцы  будзе сфарміраваны атрад, які будзе займацца вывазам  і  ўнясеннем арганікі.

Кацярына ДАБРЫЦКАЯ.

Прочитано 2488 раз

© Пуховичский районный исполнительный комитет, 2008-2020
Увидели ошибку на сайте?
Пожалуйста, выделите текст с ошибкой
и нажмите ctrl + enter

Яндекс.Метрика Разработка и поддержка сайта:
Группа компаний «ЦВР «ОКТЯБРЬСКИЙ»