Aдрес: 222811, Минская область,
г. Марьина Горка, ул. Ленинская, 47

РЕЖИМ РАБОТЫ
понедельник – пятница

С 8:30 до 17:30
обед с 13:00 до 14:00
(прием граждан и юридических лиц – с 8.00)

Телефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«Горячая линия»: +375 (1713) 2-04-24
(в будние дни с 8:30 до 17:30, обед с 13:00 до 14:00)

Единый справочно-информационный номер службы «одно окно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для деловой переписки)

Рубрика: Электронные обращения
(для обращений граждан и юридических лиц)

Социальные сети: Инстаграм

15.08.2022

Прэм’ера знакамітай Купалаўскай «Паўлінкі» адбылася 15 жніўня 1913 года ў Радашковічах

Разам з Вільняй і Санкт-Пецярбургам Радашковічы, што ў Маладзечанскім раёне, увайшлі ў тройку мясцін, дзе была пастаўлена камедыя «Паўлінка». Паказ яе прайшоў 15 жніўня 1913 года ў будынку мясцовай пажарнай дружыны. Дазвол на спектакль быў атрыманы толькі дзякуючы намаганням Аляксандра Уласава і самога Янкі Купалы, паведамляе Мiнская праўда.

З таго часу і пачалося сцэнічнае жыццё твора на радзіме. «Паўлінка» ўвайшла ў залаты фонд беларускай драматургіі і ўжо больш за стагоддзе не сыходзіць са сцэн прафесійных тэатраў, аматарскіх і самадзейных калектываў. Яна — сімвал Беларусі і адначасова візітоўка Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. Твор, які можна глядзець бясконца, бо, як ні старайся, а не нацешышся з першага разу ні сакавітай мовай герояў, ні іх жыццём, ні весялосцю ў забавах.

Жыхары Радашковічаў ганарацца, што менавіта іх продкі сталі першымі гледачамі камедыі. Менавіта адсюль яна пайшла ў жыццё, набыла вядомасць. І, напэўна, не выпадкова. З гэтымі мясцінамі звязана амаль усё жыццё Янкі Купалы. Тут, у вёсцы Вязынка, ён нарадзіўся, у Радашковіцкім касцёле – хрысціўся. Сюды, 109 гадоў таму, прыязджаў разам з сям’ёй, на прэм’еру камедыі, якая прайшла на беларускай мове.

У 2019 годзе спектакль «Паўлінка» атрымаў статус гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі, у рэпертуары Купалаўскага тэатра ён з 1944 года.

Источник: minsk-region.gov.by

Прочитано 48 раз

© Пуховичский районный исполнительный комитет, 2008-2020
Увидели ошибку на сайте?
Пожалуйста, выделите текст с ошибкой
и нажмите ctrl + enter

Яндекс.Метрика Разработка и поддержка сайта:
Группа компаний «ЦВР «ОКТЯБРЬСКИЙ»