Aдрес: 222811, Минская область,
г. Марьина Горка, ул. Ленинская, 47

РЕЖИМ РАБОТЫ
понедельник – пятница

С 8:30 до 17:30
обед с 13:00 до 14:00
(прием граждан и юридических лиц – с 8.00)

Телефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«Горячая линия»: +375 (1713) 2-04-24
(в будние дни с 8:30 до 17:30, обед с 13:00 до 14:00)

Единый справочно-информационный номер службы «одно окно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для деловой переписки)

Рубрика: Электронные обращения
(для обращений граждан и юридических лиц)

Социальные сети: Инстаграм

26.09.2022

Наш агульны каравай

У горадзе Стоўбцы прайшоў абласны фестываль кірмаш «Дажынкі-2022», якім прымае ўдзел дэлегацыя нашага раёна. Традыцыйна жніво з’яўляецца самым адказным напружаным часам сярод усіх сельскагаспадарчых работ. Яно — вынік працы хлебаробаў. У гэтым годзе вынік гэты добры. У раёне са-бралі 108,2 тысячы тон збожжа (разам з кукурузай), што больш за ўзровень мінулага года. Сярэдняя ўраджайнасць складае 38,1 цэнтнера з гектара. І гэта на 8 цэнтнераў вышэй за ўзровень леташні. Добрым быў год для рапсу: яго намалацілі 12,9 тысячы тон (105 працэнтаў да ўзроўню 2021 года) пры сярэдняй ураджайнасці 22,5 цэнтнера з гектара.

За гэтымі лічбамі стаіць нялёгкая праца сотняў людзей, якія аралі, сеялі, даглядалі збожжавыя культуры, ну і, вядома ж, убіралі ўраджай, дапрацоўвалі на зернесушыльных комплексах. Зрабілі ўсё, каб вырашчаны хлеб убраць да зярнятка.

Аграрыі кожнай сельгасарганізацыі ўнеслі важкі ўклад у агульны каравай. Самую вялікую ўраджайнасць атрымалі хлебаробы СУП «Дукора-Агра» і ЭБ «Зазер’е» — 50 цэнтнераў збожжа з гектара. Варта адзначыць, што ва ўсіх сельскагаспадарчых арганізацыях сабралі ўраджай большы, чым ў мінулым годзе.

Самым ураджайным сёлета быў азімы ячмень, які вырошчвалі ў СГФ «Светлая ніва», КСУП «Шацк» і «Індустрыя-СГ». У КСУП «Індустрыя-СГ» яго атрымалі па 56 цэнтнераў з кожнага гектара. Спрыяльным быў год і для азімай пшаніцы. Аграрыі атрымалі па 43 цэнтнеры з гектара, што больш чым летась на 8 цэнтнераў з гектара.

Пяць экіпажаў намалацілі звыш за 2 тысячы тон збожжа. Мікалай Крукоўскі з СУП «Дукора-Агра» — 2298 тон, Дзяніс Манюк і Аляксей Бамбізаў з КСУП «Індустрыя-СГ» — 2110 тон, Уладзімір Хвастоў — 2102 тоны, Аляксандр Расолька і Міхаіл Камар з КСУП «Голацк» — 2081 тону. Міхаіл Грышук, камбайнер; СУП «Дукора-Агра», намалаціў 2000 тон збожжа.

Убіралі збожжа ў гаспадарках 45 экіпажаў. І практычна ўсе яны перасягнулі па намалотах тысячную мяжу. Не адставалі ад вопытных камбайнераў і 11 маладзёжных экіпажаў. Больш за ўсіх сярод іх намалаціў малады камбайнер Васіль Сілівончык з КСУП «Агра-Абярэг» (1157 тон збожжа). І Сяргей Зароўны з КСУП «Зазерка» таксама дасягнуў высокіх паказчыкаў: на яго рахунку 1136 тон зерня.

Адвозілі збожжа ад камбайнаў 22 вадзіцелі. Амаль 3000 тон зерня за жніво-2022 перавёз вадзіцель СУП «Дукора-Агра» Аляксей Максімовіч. 2657 тон збожжа перавёз Міхаіл Панця з КСУП «Агра-Абярэг». Яшчэ пяць вадзіцеляў перавезлі больш за дзве тысячы тон збожжа. Рытмічна працавала сушыльная гаспадарка, дзе падчас жніва дапрацоўка і сушка збожжа вяліся кругласутачна.

Аляксандр Маеўскі, першы намеснік старшыні райвыканкама — начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама:

— Асаблівасцю ўборкі ўраджаю 2022 года сталі ўмовы надвор’я, з-за якіх рапс збожжавыя культуры паспелі амаль адначасова, і нагрузка на  камбайн  павялічылася   ўдвая.  Але аграрыі — малайцы: спрацавалі  добра. Кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў дапамагалі адзін аднаму тэхнікай і людзьмі. Так, Пухавіцкае ПМС  падчас жніва адкамандзіравала сваю тэхніку на дапамогу аграрыям.

Цяпер закладваецца аснова ўра-джаю наступнага года. У апошнія дні жніўня аграрыі пачалі сяўбу азімых збожжавых, якія трэба пасеяць  на  плошчы  20450  гектараў. Ужо засеяна  10,8 тысячы гектараў, што складае 53 працэнты да плана. Стаўку робяць і на азімы рапс, які  пасеяны на плошчы 4033 гектары.

У горадзе Стоўбцы прайшоў абласны фестываль-кірмаш «Дажынкі-2022». Кіраўнікі сельскагаспадарчых  арганізацый,  перадавікі, маладыя спецыялісты прымаюць удзел у свяце хлебаробаў. Прыемна,  што  сярод  найлепшых  работнікаў галіны ёсць і пухавіччане. Работа калектыву МТФ «Дудзічы» КСУП «Агра-Абярэг» будзе адзначана каштоўным падарункам ад ААТ «Слуцкі сыраробны  камбінат», а  трактарыста-машыніста  КСУП  «Голацк» Аляксандра Расольку ўзнагародзяць граматай Мінскага абласнога выканаўчага камітэта.

— Я хачу сказаць шчырыя словы падзякі кожнаму,  хто ўнёс свой уклад у наш важкі агульны каравай, — кажа Аляксандр Маеўскі. — Дзякуючы адданасці хлебаробскай справе і нястомнай працы мы змаглі атрымаць добры вынік і гарантаваць харчовую бяспеку.

Анастасія   ПЛЯТНЁВА.

Прочитано 143 раз

© Пуховичский районный исполнительный комитет, 2008-2020
Увидели ошибку на сайте?
Пожалуйста, выделите текст с ошибкой
и нажмите ctrl + enter

Яндекс.Метрика Разработка и поддержка сайта:
Группа компаний «ЦВР «ОКТЯБРЬСКИЙ»