IMG 20241024 161646 137

Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

Геаграфія

Дзіўная зямля Пухаўшчыны – край старажытных паданняў і легенд, працавітых і таленавітых людзей! Нейкая асаблівая дабрыня і мудрасць зыходзіць ад гэтай прасторнай зямлі з незвычайнымі чорнымі бярозамі, цудоўнымі азёрамі і рэкамі. Само жыццё падказала прыродзе, што менавіта Пухаўшчына з'яўляецца цэнтрам Рэспублікі Беларусь. У 1996 годзе, 31 мая, паблізу вёскі Антонава Навасёлкаўскага сельсавета быў устаноўлены спецыяльны геадэзічны знак, які сведчыць аб гэтай важнай падзеі.

Знаходжанне цэнтра Беларусі на Пухаўшчыне – гэта не толькі гонар жыхароў за свой унікальны куток, але і своеасаблівы сімвал аб'яднання народаў, якія жывуць на гэтай цудоўнай зямлі.

Пухавіцкі раён знаходзіцца ў паўднёва-ўсходняй частцы Мінскай вобласці і мяжуе з Мінскім, Слуцкім, Старадарожскім, Уздзенскім, Чэрвеньскім раёнамі Мінскай вобласці і Асіповіцкім раёнам Магілёўскай вобласці.

Пухавіцкі раён быў утвораны 17 ліпеня 1924 года. У 1996 годзе, 31 мая, паблізу вёскі Антонава Навасёлкаўскага сельсавета быў устаноўлены спецыяльны геадэзічны знак, які сведчыць аб тым, што Пухавіцкі раён з'яўляецца цэнтрам Рэспублікі Беларусь.

Пухавіцкі раён знаходзіцца ў паўднёва-ўсходняй частцы Мінскай вобласці і мяжуе з Мінскім, Слуцкім, Старадарожскім, Уздзенскім, Чэрвеньскім раёнамі Мінскай вобласці, а таксама Асіповіцкім раёнам Магілёўскай вобласці. Раён размешчаны ў межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Рэльеф – плоскахвалісты.

Найбуйнейшыя рэкі, якія праходзяць па тэрыторыі Пухаўшчыны – Свіслач (з прытокамі Волма, Цітоўка, Талька) і Пціч (з прытокам Шаць). Ёсць два возера – Сяргеевіцкае і Мацярынскае. Створана вадасховішча Міхайлаўскае.

Плошча раёна складае 2,44 тыс.км2, з іх:

сельгасзямель – 105150 га,
у тым ліку раллі – 75521 га,
лясы займаюць – 107368 га.

На тэрыторыі раёна размешчана 311 населеных пунктаў, у тым ліку горад Мар'іна Горка, гарадскія пасёлкі Рудзенск, Свіслач, Праўдзінскі. Тэрыторыя раёна ўключае ў сябе 13 сельскіх саветаў і 1 пасялковы савет (Праўдзінскі). Сярод сельскіх населеных пунктаў найбольш буйнымі з'яўляюцца: пасёлак Дружны, аграгарадкі Пухавічы, Блонь, Дукора, Шацк, вёска Талька.

Насельніцтва на 1 студзеня 2016 года складала 65,7 тысячы чалавек (з іх гарадскога – 30,2 тыс. чал., сельскага – 35,4 тыс. чал. і горада Мар'іна Горка – 21,3 тыс. чал.).

У прамысловым комплексе раёна ажыццяўляюць дзейнасць звыш 90 арганізацый, у тым ліку 14 з іх з колькасцю працуючых ад 100 да 500 чалавек. Арганізацыі ажыццяўляюць знешнеэканамічную дзейнасць з 58 краінамі свету. Сельскагаспадарчай вытворчасцю займаецца 19 арганізацый.

Раён прывабны для замежных інвестараў, аб чым сведчыць дзейнасць больш як 20 арганізацый з замежнымі інвестыцыямі.

На тэрыторыі Пухавіцкага раёна развіта сацыяльная сфера, сфера гандлю і паслуг.

Усяго на тэрыторыі раёна зарэгістравана 1355 юрыдычных асобы, з іх: 757 суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, 53 – фермерскіх гаспадаркі, 171 – садоўніцкае таварыства, 33 ЖБК, 17 аграсядзіб, а таксама 58 устаноў адукацыі, 21 дом культуры, 1 сельскі клуб, 27 бібліятэк, 151 спартыўнае збудаванне, 40 медыцынскіх устаноў.

У Пухавіцкім раёне праводзіцца рэгіянальны фестываль песні і музыкі «Майскі вальс» на прыз кампазітара-земляка І.М.Лучанка, абласны фестываль народнай творчасці «Напеў зямлі маёй». Турыстаў з многіх краін свету прыцягвае сваёй самабытнасцю музейны комплекс старадаўніх народных рамёстваў і тэхналогій «Дудуткі». У 2015 годзе адкрыты новы турыстычны комплекс, сядзібна-паркавы комплекс «Дукорскi маёнтак».

У межах раёна знаходзяцца біялагічныя заказнікі рэспубліканскага значэння.

Чытаць 1372 разоў Апошняя змена 01.12.21

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»