IMG 20241024 161646 137

Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне

Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Пухавіцкага райвыканкама

24 5 21 90

* Аддзел занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Пухавіцкага раённага выканаўчага камітэта размешчаны па адрасе: 222827, г. Мар'іна Горка, вул. Новая Зара, д. 22А

Начальнік упраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Пухавіцкага раённага выканаўчага камітэта Сянько Алена Вікенцьеўна, тэл. 8 (1713) 51528.

Паштовы адрас: 222811, Мінская вобласць, Пухавіцкі раён, г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, д. 25.

Аддзел занятасці размешчаны па адрасе: 222827, г. Мар'іна Горка, вул. Новая Зара, д. 22а.

Адрас электроннай пошты: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Тэлефон «гарачай лініі» 8 (01713) 54-6-76.

Рэжым працы: у працоўныя дні з 8.30 да 17.30, перапынак з 13.00 да 14.00.

Асноўныя задачы і функцыі:

    • рэалізацыя асноўных напрамкаў дзяржаўнай палітыкі па комплексным вырашэнні праблем у сацыяльна-працоўнай сферы;
    • выкананне мерапрыемстваў дзяржаўных праграм у сферы сацыяльнай абароны, занятасці насельніцтва і працоўных адносін;
    • комплекснае вырашэнне пытанняў аплаты працы;
    • забеспячэнне ўмоў і аховы працы;
    • забеспячэнне занятасці насельніцтва;
    • рэалізацыя сацыяльнага партнёрства;
    • дзяржаўнае пенсійнае забеспячэнне;
    • дзяржаўная сацыяльная падтрымка насельніцтва.

СТРУКТУРНЫЯ ПАДРАЗДЗЯЛЕННІ ЎПРАЎЛЕННЯ ПА ПРАЦЫ, ЗАНЯТАСЦІ І САЦЫЯЛЬНАЙ АБАРОНЕ

Аддзел занятасці

Намеснік начальніка ўпраўлення - начальнік аддзела занятасці

Лісоўская Наталля Пятроўна тэл. 51-8-39

спецыялісты тэл. 51-8-40, 51-9-33, 51-93-4

Асноўныя напрамкі работы:

      • ацэнка стану і прагноз развіцця занятасці насельніцтва, інфармаванне аб сітуацыі, якая склалася на рынку працы;
      • распрацоўка і рэалізацыя дзяржаўнай і іншых праграм садзейнічання занятасці насельніцтва;
      • садзейнічанне грамадзянам у пошуку падыходзячай работы, а наймальнікам - у падборы неабходных работнікаў;
      • арганізацыя прафесійнай арыентацыі, прафесійнай падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі беспрацоўных, у тым ліку «пад заказ наймальнікаў»;
      • рэгістрацыя грамадзян беспрацоўнымі і ажыццяўленне сацыяльных выплат у выглядзе дапамогі па беспрацоўі, стыпендыі ў перыяд навучання па накіраванню органаў па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне, аказанне матэрыяльнай дапамогі беспрацоўным і членам іх сем'яў, якія знаходзяцца на іх утрыманні;
      • вядзенне ўліку свабодных працоўных месцаў (вакансій) і грамадзян, якія звяртаюцца па пытаннях працаўладкавання;
      • аказанне паслуг па працаўладкаванні і прафесійнай арыентацыі вызваляемых работнікаў і незанятага насельніцтва;
      • садзейнічанне беспрацоўным у арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці, дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму, рамеснай дзейнасці;
      • арганізацыя работы па перасяленню беспрацоўных і членаў іх сем'яў у сувязі з пераездам у іншую мясцовасць на новае месца жыхарства і работы;
      • садзейнічанне арганізацыі аплачваемых грамадскіх работ;
      • садзейнічанне ў працаўладкаванні беспрацоўных для набыцця вопыту практычнай работы;
      • садзейнічанне ў арганізацыі часовай працоўнай занятасці навучаемых ва ўстановах адукацыі ў вольны ад вучобы час;
      • арганізацыя мерапрыемстваў па адаптацыі інвалідаў да працоўнай дзейнасці;
      • арганізацыя кантролю (нагляду) за выкананнем заканадаўства аб занятасці насельніцтва;
      • ажыццяўленне іншых паўнамоцтваў у адпаведнасці з заканадаўствам.

Алгарытм прыёму на працу непаўналетняга работніка

АДДЗЕЛ МАТЭРЫЯЛЬНА-БЫТАВОГА ЗАБЕСПЯЧЭННЯ ПЕНСІЯНЕРАЎ І ІНВАЛІДАЎ

Яромiн Сяргей Валер'евіч, тэл. 3-59-61
спецыялісты тэл. 2-10-80


Асноўныя напрамкі работы:

      • забеспячэнне працы па прынцыпе «адно акно»;
      • арганізацыя выканання рэспубліканскіх, абласных і раённых праграм і мерапрыемстваў;
      • стварэнне і актуалізацыя банка дадзеных льготнай катэгорыі грамадзян;
      • прызначэнне дзяржаўных дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей; сацыяльных пенсій на дзяцей-інвалідаў ва ўзросце да 18 гадоў;
      • афармленне дакументаў для накiравання ў дамы-інтэрнаты;
      • правядзенне інфармацыйна-растлумачальнай работы па пытаннях прадастаўлення дзяржаўных сацыяльных ільгот;
      • выдача пасведчанняў аб праве на iльготы;
      • ажыццяўленне мерапрыемстваў па фарміраванні дзяржаўнага сацыяльнага заказу, што фінансуецца шляхам прадастаўлення недзяржаўным некамерцыйным арганізацыям субсідый на аказанне сацыяльных паслуг;
      • прадастаўленне дадатковых мер сацыяльнай абароны інвалідам I і II групы, якія пакутуюць хранічнай нырачнай недастатковасцю ў тэрмінальнай стадыі, што фінансуюцца са сродкаў мясцовага бюджэту;
      • прызначэнне дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі;
      • падрыхтоўка рашэнняў аб прызначэнні сямейнага капіталу і датэрміновага распараджэння сродкамі сямейнага капіталу.

Закон Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 года № 239-3 «Аб дзяржаўных сацыяльных ільготах, правах і гарантыях для асобных катэгорый грамадзян»

Закон Рэспублікі Беларусь ад 29 снежня 2012 г. № 7-3 «Аб дзяржаўных дапамогах сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей»

Пра змены ў парадку выплаты дапамогі на пахаванне

Палажэнне аб парадку прызначэння сямейнага капіталу - пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 02.12.2019 № 827

Парадак выплаты дзяржаўных дапамог на дзяцей, якія выязджалі за межы Рэспублікі Беларусь на тэрмін больш за два месяцы, згодна з заканадаўствам

Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24 лютага 2015 г. № 128 «Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку і ўмовах назначэння, фінансавання (пералічэння), распараджэння сродкамі сямейнага капіталу»

Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 08.09.2019 № 345 «Аб сямейным капітале»

Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 снежня 2014 г. № 572 «Аб дадатковых мерах дзяржаўнай падтрымкі сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей»

Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19 студзеня 2012 г. № 41 «Аб дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамозе»

Парадак прадастаўлення спецыяльных жылых памяшканняў у стацыянарных установах сацыяльнага абслугоўвання варыянт 2

АДДЗЕЛ ПЕНСІЙНАГА ЗАБЕСПЯЧЭННЯ

Цытовiч Ганна Іванаўна, тэл. 5-57-52
спецыялісты тэл. 3-57-53, 3-52-31

Асноўныя напрамкі работы:

      • прыняцце ад суб'ектаў гаспадарання і грамадзян прадстаўленняў, заяў і дакументаў, неабходных для назначэння і пераразліку пенсій;
      • афармленне пенсійных спраў;
      • аказанне садзейнічання грамадзянам у выпатрабаванні дакументаў для назначэння пенсій і дапамог;
      • выдача пенсійных пасведчанняў (пенсійныя, аб праве на льготы і іншыя);
      • падрыхтоўка дакументаў для выплаты пенсій і дапамог, для ўтрыманняў з пенсій і дапамог ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку;
      • стварэнне і актуалізацыя банка дадзеных атрымальнікаў пенсій і дапамог;
      • аказанне кансультатыўнай і метадычнай дапамогі.

Выплата пенсій і дапамог праз АПС

Закон Рэспублікі Беларусь ад 17 красавiка 1992 г. № 1596-XII «Аб пенсiйным забеспячэннi»

Заява (прадстаўленне) для прызначэння пенсіі

Да ведама працадаўцы

Аб выплаце пенсій

Аб пенсіях грамадзянам, якія пацярпелі ад катастрофы на ЧАЭС

Пра тэрміны выплаты пенсій і дапамог праз установы банкаў

Абавязак інфармавання органаў сацыяльнай абароны аб змене ўмоў, якія ўплываюць на выплату пенсій, дапамог i кампенсацый

Пенсіі па ўзросце

Павелічэнне пенсійнага ўзросту

Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18 мая 2020 г. № 171 «Аб сацыяльнай падтрымцы асобных катэгорый грамадзян»

Пастанова Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 8 ліпеня 2019 г. № 35 «Аб парадку звароту па пенсію і арганізацыі працы і вядзення справаводства па прызначэнні і выплаце пенсій»

АДДЗЕЛ ПРАЦОЎНЫХ АДНОСІН

Ажойчык Алена Уладзіміраўна,
намеснік начальніка ўпраўлення - начальнік аддзела працоўных адносін,

тэл. 3-41-80
галоўныя спецыялісты тэл. 3-46-32

Асноўныя напрамкі работы:

      • аналіз стану праводзімай наймальнікам работы па арганізацыі і нарміраванню працы;
      • кантроль за выкананнем заканадаўства аб працы ў частцы своечасовасці выплаты заработнай платы, а таксама захавання мінімальных сацыяльных гарантый па аплаце працы;
      • удзел у распрацоўцы і рэалізацыі тэрытарыяльных праграм па паляпшэнні ўмоў і аховы працы;
      • арганізацыя працы па дзяржаўным кіраванні аховай працы на рэгіянальным узроўні;
      • каардынацыя дзейнасці службаў аховы працы;
      • навучанне і праверка ведаў па пытаннях аховы працы кiраўнiкоў i спецыялiстаў арганізацый, якія не маюць вышэйстаячых органаў кіравання;
      • удзел у распрацоўцы прапаноў па ўдасканаленні сістэмы сацыяльнага партнёрства, асноўных напрамкаў яе развіцця;
      • рэгістрацыя калектыўных дагавораў;
      • аказанне кансультатыўнай і метадычнай дапамогі.

Прэс-рэліз па змяненне сістэмы аплаты працы бюджэтнікаў з 01.07.2021

Пытанні-адказы аб выкананні заканадаўства аб працы

Пытанні-адказы па растлумачэнню норм заканадаўства аб працы

Інфармацыя аб ільготах для арганізацый, якія заключылі дагаворы добраахвотнага страхавання медыцынскіх выдаткаў у дачыненні да сваіх работнікаў

Новыя магчымасці наймальнікаў у выбары форм і сістэм аплаты працы

Аб ужываннi Указа №179

Аб устанаўленні памеру месячнай мінімальнай заработнай платы

Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 21 снежня № 740 «Аб устанаўленні памеру месячнай мінімальнай заработнай платы»

Тлумачэнне пастановы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 16 сакавiка 2020 г. №30

Тлумачэнні пра змены ў аплаце працы работнікаў бюджэтных арганізацый з 1 ліпеня 2021 года

Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18 студзеня 2019 г. № 27 «Аб аплаце працы работнікаў бюджэтных арганізацый»

Пастанова Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 13 чэрвеня 2019 г. № 53 «Аб стымулюючых і кампенсацыйных выплатах работнікам бюджэтных арганізацый»

Пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 3 чэрвеня 2019 г. № 71 «Аб аплаце працы работнікаў у сферы адукацыі»

Пастанова Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь ад 18 чэрвеня 2019 г. № 2 «Аб аплаце працы работнікаў бюджэтных арганізацый, займаючых пасады, якія адносяцца да сферы дзейнасці Міністэрства інфармацыі»

Пастанова Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 13 чэрвеня 2019 г. № 32 «Аб аплаце працы работнікаў у сферы культуры»

Пастанова Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь ад 19 чэрвеня 2019 г. № 36 «Аб аплаце працы работнікаў бюджэтных арганізацый сферы дзейнасці Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання»

Пастанова Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 31 мая 2019 г. № 23 «Аб аплаце працы работнікаў»

Пастанова Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь ад 24 лiпеня 2019 г. № 33 «Аб аплаце працы работнікаў у сферы фізічнай культуры, спорту і турызму»



Звесткі аб працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб

ГРАФІК АСАБІСТАГА ПРЫЁМУ ГРАМАДЗЯН, ІНДЫВІДУАЛЬНЫХ ПРАДПРЫМАЛЬНІКАЎ, ПРАДСТАЎНІКОЎ ЮРЫДЫЧНЫХ АСОБ КІРАЎНІЦТВАМ УПРАЎЛЕННЯ ПА ПРАЦЫ, ЗАНЯТАСЦІ І САЦЫЯЛЬНАЙ АБАРОНЕ ПУХАВІЦКАГА РАЙВЫКАНКАМА

Прозвішча, імя, імя па бацьку

Пасада

Дні і час прыёму

Нумар кабінета, тэлефон

Сянько

Алена Вікенцьеўна

начальнік упраўлення

панядзелак

8.00 - 13.00, 14.00 - 17.00

Кабінет

№ 1

тэл. 51528

Ажойчык

Алена Уладзіміраўна

намеснік начальніка ўпраўлення - начальнік аддзела працоўных адносін

чацвер

8.00 - 13.00, 14.00 - 17.00

Кабінет

№ 3

тэл. 34180

Лісоўская

Наталля Пятроўна

намеснік начальніка ўпраўлення - начальнік аддзела занятасці

пятніца

8.00 - 13.00, 14.00 - 17.00

Кабінет

№ 2

тэл. 51839


У суботу прыём грамадзян вядуць дзяжурныя супрацоўнікі ўпраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Пухавіцкага райвыканкама з 9.00. да 13.00.

Намеснік начальніка ўпраўлення - начальнік аддзела занятасці Лісоўская М.П. ажыццяўляе прыём грамадзян у аддзеле занятасці па адрасе: г. Мар'іна Горка, вул. Новая Зара, в. 22 «А», кабінет № 2.

Паштовы адрас для накіравання пісьмовых зваротаў: 222811, Мінская вобласць, Пухавіцкі раён, г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, в. 25.

Адрас электроннай пошты для накіравання электронных зваротаў: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Тэлефон «гарачай лініі» 8 (01713) 54-6-76.

ГРАФІК прыёму грамадзян кіраўніцтвам камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мiнскага абласнога выканаўчага камітэта

 

Звесткі аб ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур у дачыненні да грамадзян

Пералік адміністрацыйных працэдур, што выконваюцца ўпраўленнем па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Пухавіцкага раённага выканаўчага камітэта (акрамя працэдур, што выконваюцца праз службу «Адно акно» Пухавіцкага райвыканкама)

2.2. Выдача даведкі аб месцы працы, службы і займаемай пасадзе (у дачыненні да грамадзян, якія праходзяць альтэрнатыўную службу)

2.3. Выдача даведкі аб перыядзе работы, службы (у дачыненні да грамадзян, якія праходзяць альтэрнатыўную службу)

2.4. Выдача даведкі аб памеры заработнай платы (грашовага забеспячэння, штомесячнага грашовага забеспячэння) (у дачыненні да грамадзян, якія праходзяць альтэрнатыўную службу)

2.5.Прызначэнне дапамогі па цяжарнасці і родах (у адносінах да грамадзян, зарэгістраваных у якасці беспрацоўных)

2.6. Прызначэнне дапамогі ў сувязі з нараджэннем дзіцяці

2.8. Прызначэнне дапамогі жанчынам, якія сталі на ўлік у арганізацыях аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці

2.9. Прызначэнне дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў

2.91. Прызначэнне дапамогі сем'ям на дзяцей ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў у перыяд выхавання дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў

2.12. Прызначэнне дапамогі на дзяцей старэйшых за 3 гады з асобных катэгорый сем'яў

2.181. Выдача даведкі аб неатрыманні дапамогі на дзяцей

2.20. Выдача даведкі аб утрыманні аліментаў і іх памеры

2.26. Выдача даведкі аб памеры пенсіі

2.27. Ввыдача даведкі аб неатрыманні пенсіі

2.29. Выдача даведкі аб перыядзе, за які выплачана дапамога па цяжарнасці і родах (у адносінах да грамадзян, зарэгістраваных у якасці беспрацоўных)

2.30. Рэгістрацыя грамадзян у якасці беспрацоўных

2.31. Выдача даведкі аб рэгістрацыі грамадзяніна ў якасці беспрацоўнага

2.34. Выдача даведкі аб прадастаўленні дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі

2.43. Выдача даведкі аб памеры штомесячнага грашовага забеспячэння

3.14. Выдача пенсійнага пасведчання

Звесткі пра месцазнаходжанне, нумар службовага тэлефона, прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку, пасаду работнікаў, якія вядуць прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур ва ўпраўленні па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Пухавіцкага райвыканкама

Найменне адміністрацыйных працэдур,

выконваемых па заявах грамадзян

Прозвішча, імя, імя па бацьку, пасада,

нумар кабінета, тэлефон

Аддзел занятасці (г. Мар'іна Горка, вул. Новая Зара, д. 22А)

2.2. Выдача даведкі аб месцы працы, службы і займаемай пасадзе

2.3. Выдача даведкі аб перыядзе работы, службы

2.4. Выдача даведкі аб памеры заработнай платы (грашовага забеспячэння, штомесячнага грашовага забеспячэння)

20.2.3 1 . Выдача даведкі аб страхаванні грамадзяніна, які праходзіць альтэрнатыўную службу, загінуўшага (памёршага) пры выкананні абавязкаў альтэрнатыўнай службы

20.6 1 . Выдача даведкі аб накіраванні на альтэрнатыўную службу

кабінет № 3 (тэл. 51933):

Азёрская Людміла Рыгораўна, галоўны спецыяліст

2.5. Прызначэнне дапамогі па цяжарнасці і родах

2.18 1 . Выдача даведкі аб неатрыманні дапамогі на дзяцей

2.20. Выдача даведкі аб утрыманні аліментаў і іх памеры

2.29. Выдача даведкі аб перыядзе, за які выплачана дапамога па цяжарнасці і родах

2.35. Выплата дапамогі на пахаванне (у дачыненні да памёршых беспрацоўных грамадзян) *

кабінет № 7 (тэл. 51934):

Канюшанец Вольга Фёдараўна, галоўны спецыяліст

2.30. Рэгістрацыя грамадзян у якасці беспрацоўных

кабінет № 3 (тэл. 51933):

Азёрская Людміла Рыгораўна, галоўны спецыяліст;

кабінет № 5 (тэл. 51840):

Осіпчык Ларыса Уладзіміраўна, намеснік начальніка аддзела;

кабінет № 7 (тэл. 51934):

Канюшанец Вольга Фёдараўна, галоўны спецыяліст

2.31. Выдача даведкі аб рэгістрацыі грамадзяніна ў якасці беспрацоўнага

кабінет № 3 (тэл. 51933):

Азёрская Людміла Рыгораўна, галоўны спецыяліст;

кабінет № 5 (тэл. 51840):

Осіпчык Ларыса Уладзіміраўна, намеснік начальніка аддзела;

кабінет № 7 (тэл. 51934):

Канюшанец Вольга Фёдараўна, галоўны спецыяліст

2.32. Прыняцце рашэння аб прадастаўленні матэрыяльнай дапамогі беспрацоўным, грамадзянам у перыяд прафесійнай падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі *

кабінет № 3 (тэл. 51933):

Азёрская Людміла Рыгораўна, галоўны спецыяліст;

кабінет № 5 (тэл. 51840):

Осіпчык Ларыса Уладзіміраўна, намеснік начальніка аддзела

Аддзел пенсійнага забеспячэння

2.38. Прыняцце рашэння аб прызначэнні дапамогі па доглядзе інваліда I групы або асобы, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту *

 

кабінет № 4 (тэл. 35753):

Кураш Вольга Аляксандраўна, намеснік начальніка аддзела;

Нікіціна Юлія Васільеўна, галоўны спецыяліст;

кабінет № 5 (тэл. 35652):

Сачышына Марына Васільеўна, галоўны спецыяліст;

кабінет № 6 (тэл. 35231):

Кепець Дар'я Валер'еўна, галоўны спецыяліст

3.14. Выдача пенсійнага пасведчання

3.21. Выдача дубліката пенсійнага пасведчання

4.3. Прыняцце рашэння аб устанаўленні апекі (папячыцельства) над паўналетнім і прызначэнні апекуна (папячыцеля) *

4.5. Прыняцце рашэння аб выдачы бацьку, апякуну (папячыцелю) папярэдняга дазволу (згоды) на здзяйсненне здзелак, якія супярэчаць інтарэсам ці  цягнуць змяншэнне маёмасці дзіцяці, падапечнага *

4.11. Прыняцце рашэння аб вызваленні апекуноў, папячыцеляў ад выконваемых імі сваіх абавязкаў *

кабінет № 5 (тэл. 55752):

Цытовiч Ганна Іванаўна, начальнік аддзела

Аддзел матэрыяльна-бытавога забеспячэння

пенсіянераў і інвалідаў

2.26. Выдача даведкі аб памеры пенсіі

2.27. Выдача даведкі аб неатрыманні пенсіі

2.39. Выдача даведкі аб памеры (неатрыманні) дапамогі па доглядзе інваліда I групы або асобы, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту *

прыёмная (тэл. 54676):

Дзенісюк Алена Дзмітрыеўна, галоўны спецыяліст

2.6. Прызначэнне дапамогі ў сувязі з нараджэннем дзіцяці

2.8. Прызначэнне дапамогі жанчынам, якія сталі на ўлік у дзяржаўных арганізацыях аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці

2.9. Прызначэнне дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў

2.9 1 . Прызначэнне дапамогі сем'ям на дзяцей ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў у перыяд выхавання дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў

2.12. Прызначэнне дапамогі на дзяцей старэйшых за 3 гады з асобных катэгорый сем'яў

2.15. Прызначэнне дапамогі па доглядзе дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў *

2.18. Выдача даведкі аб памеры дапамогі на дзяцей і перыядзе яе выплаты *

2.18 1 . Выдача даведкі аб неатрыманні дапамогі на дзяцей

кабінет № 1 А (тэл. 21080):

Прановіч Святлана Леанідаўна, галоўны спецыяліст

 

2.33. Прыняцце рашэння аб прадастаўленні (аб адмове ў прадастаўленні) дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі ў выглядзе:

2.33.1. штомесячнай і (або) аднаразовай сацыяльных дапамог;

2.33.2. сацыяльнай дапамогі для пакрыцця выдаткаў на набыццё падгузнікаў;

2.33.4. забеспячэння прадуктамі харчавання дзяцей першых двух гадоў жыцця *

кабінет № 1 А (тэл. 21080):

Прановіч Святлана Леанідаўна, галоўны спецыяліст

 

2.46. Прыняцце рашэння аб прызначэнні (адмове ў прызначэнні) сямейнага капіталу *

2.47. Прыняцце рашэння аб датэрміновым распараджэнні (адмове ў датэрміновым распараджэнні) сродкамі сямейнага капіталу: *

2.47.1. на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў, пагашэнне запазычанасці па крэдытах, прадастаўленых на гэтыя мэты, і выплату працэнтаў за карыстанне імі *;

2.47.2. на атрыманне на платнай аснове вышэйшай адукацыі I ступені, сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў дзяржаўных установах адукацыі *;

2.47.3. на атрыманне платных медыцынскіх паслуг, што аказваюцца арганізацыямі аховы здароўя *

2.48. Прыняцце рашэння аб распараджэнні (адмове ў распараджэнні) сродкамі сямейнага капіталу пасля заканчэння 18 гадоў з даты нараджэння дзіцяці, у сувязі з нараджэннем (усынаўленнем, удачарэннем) якога сям'я набыла права на прызначэнне сямейнага капіталу *

2.49. Выдача дубліката рашэння аб прызначэнні (адмове ў прызначэнні) сямейнага капіталу *

2.50. Прыняцце рашэння аб унясенні змяненняў у рашэнне аб прызначэнні сямейнага капіталу і выдача выпіскі з такога рашэння *

кабінет № 1 А (тэл. 21080):

Прановіч Святлана Леанідаўна, галоўны спецыяліст

2.34. Выдача даведкі аб прадастаўленні дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі

3.2. Выдача пасведчання інваліда Айчыннай вайны *

3.3. Выдача пасведчання інваліда аб праве на льготы для інвалідаў баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў, а таксама грамадзян, у тым ліку звольненых у запас (адстаўку), з ліку ваеннаслужачых, асоб начальніцкага і радавога складу органаў унутраных спраў, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, органаў фінансавых расследаванняў камітэта дзяржаўнага кантролю, супрацоўнікаў Следчага камітэта, якія маюць спецыяльныя званні, якія сталі інвалідамі з прычыны ранення, кантузіі, калецтва або захворвання, атрыманых пры выкананні абавязкаў ваеннай службы (службовых абавязкаў) *

3.4. Выдача пасведчання аб праве на льготы асобам, узнагароджаным ордэнамі або медалямі СССР за самаадданую працу i бездакорную воiнскую службу ў тыле ў гады Вялікай Айчыннай вайны *

3.5. Выдача пасведчання асобам, якiя працавалi ў перыяд блакады г. Ленінграда з 8 верасня 1941 г. па 27 студзеня 1944 г. на прадпрыемствах, ва ўстановах і арганізацыях горада і ўзнагароджаны медалём «За абарону Ленінграда», і асобам, узнагароджаным знакам «Жыхару блакаднага Ленінграда» *

3.6. Выдача пасведчання аб праве на льготы бацькам і не ўступіўшай у новы шлюб жонцы (мужу) ваеннаслужачага, які загінуў у гады Вялікай Айчыннай вайны, у краінах, дзе вяліся баявыя дзеянні, або пры выкананні абавязкаў воінскай службы (службовых абавязкаў) *

3.7. Выдача даведкі аб праве на ільготы для дзяцей і іншым утрыманцам, якія атрымліваюць пенсію з нагоды страты карміцеля за загінуўшых (памёршых) асоб, пералічаных у артыкуле 22 Закона Рэспублікі Беларусь ад 17 красавiка 1992 года «Аб ветэранах» *

3.8. Выдача пасведчання былога непаўналетняга вязня месцаў прымусовага ўтрымання, пасведчанні былога паўналетняга вязня фашысцкiх канцлагераў, турмаў, гета*

3.131.2. Выдача пасведчання нацыянальнага ўзору інваліда баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў *

3.17. Выдача пасведчання аб праве на льготы для асоб, якія працавалі на аб'ектах супрацьпаветранай абароны, мясцовай супрацьпаветранай абароны, на будаўнiцтве абарончых збудаванняў, марскіх баз, аэрадромаў i iншых ваенных аб'ектаў у межах тылавых гранiц дзеючых франтоў, на прыфрантавых участках чыгунак і аўтамабільных дарог *

3.18. Выдача пасведчання аб праве на льготы для асоб з ліку членаў экіпажаў суднаў транспартнага флоту, інтэрніраваных у пачатку Вялікай Айчыннай вайны ў партах іншых дзяржаў *

3.20. Выдача ўкладыша да пасведчання аб праве на льготы для бацькоў, пералічаных у пункце 12 артыкула 3 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўных сацыяльных ільготах, правах і гарантыях для асобных катэгорый грамадзян» *

3.21. Выдача дублікатаў пасведчанняў, указаных у пунктах 3.2-3.6, 3.8, 3.17, 3.18 пераліку адміністрацыйных працэдур *

кабінет № 2 (тэл. 35961):

Яромiн Сяргей Валер'евіч,

начальнік аддзела

 

Бухгалтэрыя

2.7. Прыняцце рашэння аб аднаразовай выплаце сем'ям пры нараджэнні дваіх і больш дзяцей на набыццё дзіцячых рэчаў першай неабходнасці *

кабінет № 7 (тэл. 34152):

Міхайлава Жанна Аркадзьеўна, галоўны бухгалтар

Сектар па выплаце пенсій і дапамог

2.20. Выдача даведкі аб утрыманні аліментаў і іх памеры

кабінет № 6 (тэл. 35231):

Варывончык Ірына Рыгораўна, загадчык сектара

2.35. Выплата дапамогі на пахаванне *

2.42. Выдача даведкі аб памеры пачасовых плацяжоў у пакрыццё шкоды, прычыненай жыццю або здароўю фiзiчнай асобы, не звязанай з выкананнем iм працоўных абавязкаў, назначаных у сувязі з ліквідацыяй юрыдычнай асобы або спыненнем дзейнасці індывідуальнага прадпрымальніка, адказных за шкоду, з прычыны прызнання іх эканамічна незаможнымі (банкрутамі) *

2.43. Выдача даведкі аб памеры штомесячнага грашовага забеспячэння

кабінет № 6 (тэл. 35231):

Казакевіч Наталля Іванаўна, галоўны спецыяліст сектара

*Прыём заяў і дакументаў па адміністрацыйных працэдурах ажыццяўляе служба «Адно акно» Пухавіцкага райвыканкама (222811, г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, д. 47, кабінет № 102, тэл. 60158).

Ацаніць якасць працы можна з дапамогай Партала рэйтынгавай ацэнкі

Чытаць 2066 разоў Апошняя змена 02.08.21

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»