Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Рубрыка: Электронныя звароты
(для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

Райвыканкам

Старшыня Пухавіцкага раённага выканаўчага камітэта

КОЛЕДА ВИКТОР МИХАЙЛОВИЧКАЛЯДА ВІКТАР МІХАЙЛАВІЧ

тэл. +375 (1713) 3-51-66, +375 (1713) 3-53-59

Нарадзіўся ў 1977 годзе ў вёсцы Ілля Вілейскага раёна Мінскай вобласці. У 1998 годзе скончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут па спецыяльнасці «аграномія». З 1999 па 2002 год - начальнік кааператыва № 2 калгаса імя Кірава Вілейскага раёна Мінскай вобласці. З 2002 па 2007 год галоўны аграном калгаса імя Кірава (у 2003 годзе перайменаваны ў СВК «Чурлёны»). З 2007 па 2010 год – старшыня сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Сцешыцы» Вілейскага раёна Мінскай вобласці (у 2010 годзе рэарганізаваны ў ААТ «Сцешыцы»).

У 2012 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «кіраванне аграпрамысловым комплексам». З 2010 па 2014 год - дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства «Сцешыцы» Вілейскага раёна Мінскай вобласці. З 2014 па 2019 год старшыня Лагойскага райвыканкама Мінскай вобласці. Са студзеня 2019 года – старшыня Пухавіцкага райвыканкама.


ПЕРШЫ НАМЕСНІК СТАРШЫНІ ПУХАВІЦКАГА РАЙОННАГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА

МАЕВСКИЙ АЛЕКСАНДР АНАТОЛЬЕВИЧМАЕЎСКІ АЛЯКСАНДР АНАТОЛЬЕВІЧ

тэл. +375(1713)3-50-15, +375(1713)6-02-11

Нарадзіўся ў 1976 годзе ў г. Мар'іна Горка Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. У 2000 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «электрыфікацыя і аўтаматызацыя сельскай гаспадаркі».

З 2000 па 2001 год - галоўны інжынер, тэхнагляд па капбудаўніцтве ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Пухавіцкага райвыканкама.

З 03.2001 па 10.2001 - старшыня калгаса ім. Чапаева Пухавіцкага раёна.

З 2001 па 2010 год - галоўны дзяржаўны інжынер-інспектар па ахове працы, транспартнай і пажарнай бяспецы, галоўны дзяржаўны інжынер-інспектар Дзяржтэхнагляду, начальнік раённай інспекцыі Дзяржтэхнагляду – галоўны дзяржаўны інжынер-інспектар Дзяржтэхнагляду раёна ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Пухавіцкага райвыканкама.

З 2010 па 2014 год - галоўны інжынер-дзяржінспектар Галоўнай дзяржаўнай інспекцыі па наглядзе за тэхнічным станам машын і абсталявання галоўнага ўпраўлення механізацыі і тэхнічнага прагрэсу з Галоўдзяржтэхнаглядам Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.

З 2014 па 2017 год - намеснік начальніка Галоўнай дзяржаўнай інспекцыі па наглядзе за тэхнічным станам машын і абсталявання дзяржінспектара галоўнага ўпраўлення механізацыі і тэхнічнага прагрэсу з Галоўдзяржтэхнаглядам Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.

З 2017 па 2020 год - намеснік начальніка аддзела дзяржаўнага нагляду за тэхнічным станам машын і абсталявання галоўнага ўпраўлення тэхнічнага прагрэсу і энергетыкі, дзяржаўнага нагляду за тэхнічным станам машын і абсталявання Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.

З 01.2020 па 12.2020 - начальнік аддзела дзяржаўнага нагляду за тэхнічным станам машын і абсталявання галоўнага ўпраўлення тэхнічнага прагрэсу і энергетыкі, дзяржаўнага нагляду за тэхнічным станам машын і абсталявання Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.

Са снежня 2020 года - першы намеснік старшыні Пухавіцкага райвыканкама.


НАМЕСНІК СТАРШЫНІ ПУХАВІЦКАГА РАЙОННАГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА

010101010101

ЛІТВІНЧУК НАТАЛЛЯ ВАСІЛЬЕЎНА

тэл. +375 (1713) 6-04-76

Нарадзілася ў 1980 годзе ў горадзе Мар'іна Горка Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. У 2003 годзе скончыла Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію, у 2009 годзе - Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве»; «банкаўская справа».

З 06.2003 па 07.2003 – бухгалтар калгаса «Земляроб».

З 2005 па 2006 год – спецыяліст па аперацыйна-касавай рабоце аддзялення №525/274 ААБ «Беларусбанк».

З 2006 па 2009 год – спецыяліст па аперацыйна-касавай рабоце аддзялення нумар 625 ААБ «Беларусбанк» Пухавіцкага раёна.

З 2009 па 2015 год – начальнік планава-вытворчага аддзела філіяла ДЭУ-68 РУП «Мінскаўтадар-Цэнтр» Пухавіцкага раёна.

З 2015 па 2016 год – начальнік планава-вытворчага аддзела УП «Жылцепласэрвіс» КХ Пухавіцкага раёна.

З 2016 па 2018 год – намеснік дырэктара УП «Жылцепласэрвіс» КХ Пухавіцкага раёна.

З 05.2018 начальнік упраўлення эканомікі Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, г. Мінск.

З кастрычніка 2019 года – намеснік старшыні Пухавіцкага райвыканкама.


Намеснік старшыні Пухавіцкага раённага выканаўчага камітэта

Чернышёва Наталья АнатольевнаЧАРНЫШОВА НАТАЛЬЯ АНАТОЛЬЕЎНА

тэл. +375 (1713) 3-50-07

Нарадзілася ў 1976 годзе ў вёсцы Бабровічы Валожынскага раёна Мінскай вобласці. Працоўную дзейнасць пачала ў 1996 годзе выхавацелем Валожынскай беларускай гімназіі г. Валожына Мінскай вобласці. У 1998 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка па спецыяльнасці «Беларуская мова і літаратура». З 2002 па 2005 год працавала намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія № 1 г. Валожына» Мінскай вобласці. У 2005 годзе назначана дырэктарам дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія № 1 г. Валожына». У 2010 годзе скончыла Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванні сацыяльнай сферай». З 2013 па 2017 год займала пасаду начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Валожынскага раёна Мінскай вобласці.

З мая 2017 года – намеснік старшыні Пухавіцкага райвыканкама.


Намеснік старшыні Пухавіцкага раённага выканаўчага камітэта

 Широкий Денис ГеннадьевичШЫРОКІ ДЗЯНІС ГЕНАДЗЬЕВІЧ

тэл. +375 (1713) 3-54-18

Нарадзіўся ў 1984 годзе ў в. Шчыбрын Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці. У 2008 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны аграрна-тэхнічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «тэхнічнае забеспячэнне працэсаў сельскагаспадарчай вытворчасці».

З 2008 па 2011 год – галоўны інжынер адкрытага акцыянернага таварыства «Шацк» Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці.

З 2011 па 2016 год – вядучы інжынер інспектар дзяржтэхнагляду дзяржаўнай інспекцыі па наглядзе за тэхнічным станам машын і абсталявання ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Пухавіцкага райвыканкама Мінскай вобласці.

З 2016 па 2017 год – начальнік дзяржтэхнагляду дзяржаўнай інспекцыі па наглядзе за тэхнічным станам машын і абсталявання ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Пухавіцкага райвыканкама Мінскай вобласці.

З 05.2017 па 05.2017 – начальнік аддзела па тэхнічным забеспячэнні працэсаў сельскагаспадарчай вытворчасці ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Пухавіцкага райвыканкама Мінскай вобласці.

З 2017 па 2018 год – начальнік дзяржтэхнагляду дзяржаўнай інспекцыі па наглядзе за тэхнічным станам машын і абсталявання ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Пухавіцкага райвыканкама Мінскай вобласці.

З 2018 па 2020 год – загадчык сектара па наглядзе за тэхнічным станам машын і абсталявання дзяржаўнай інспекцыі па наглядзе за тэхнічным станам машын і абсталявання ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Пухавіцкага райвыканкама.

З 2020 па 2021 год – намеснік начальніка аддзела па дзяржаўным наглядзе за тэхнічным станам машын і абсталявання галоўнай дзяржаўнай інспекцыі галоўнага ўпраўлення тэхнічнага прагрэсу энергетыкі, дзяржаўнага нагляду за тэхнічным станам машын і абсталявання Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.

З верасня 2021 года – намеснік старшыні Пухавіцкага райвыканкама.


Кіраўнік спраў Пухавіцкага раённага выканаўчага камітэта

Бельская Людмила АлександровнаБЕЛЬСКАЯ ЛЮДМІЛА АЛЯКСАНДРАЎНА

тэл. +375 (1713) 6-04-82

Нарадзілася ў 1961 годзе ў вёсцы Зацішша Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Працоўную дзейнасць пачала ў 1978 годзе рабочай ДЭУ-746 вытворчага ўпраўлення «Аўтамагістраль», г.Мар'іна Горка Мінскай вобласці. У 1984 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «правазнаўства». З 1984 па 1987 год працавала юрыстам Смалявіцкай райсельгастэхнікі, юрыстам Смалявіцкага райаграпрамснаба Мінскай вобласці. З 1987 па 2000 – юрыст, галоўны юрысконсульт Пухавіцкага райвыканкама Мінскай вобласці. 2000-2002 гады – намеснік кіраўніка спраў Пухавіцкага райвыканкама, 2002-2007 гады – намеснік кіраўніка спраў, начальнік аддзела па прававой рабоце і арганізацыі прыёму грамадзян Пухавіцкага райвыканкама.

З ліпеня 2007 - кіраўнік спраў Пухавіцкага райвыканкама.

Чытаць 356 разоў Апошняя змена 01.12.21

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»